Вы тут

11 чэрвеня ў Беларусі будзе да +27 і кароткачасовыя дажджы з навальніцамі

11 чэрвеня ў Беларусі будзе да +27 / БЕЛТА

У пятніцу, 11 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Удзень пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя дажджы, магчымы град. Вецер будзе паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты, удзень месцамі моцны парывісты. 

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 цяпла, удзень будзе +21...+27. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.