10 ліпеня долар патаннеў на 69 рублёў, а еўра — на 20

У пятніцу, 10 ліпеня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар таннеў на 69 рублёў і складае 15 391, курс еўра знізіўся на 20 рублёў — да 17 046, курс расійскага рубля вырас — з 270,24 да 270,27 беларускага рубля.

Нагадаем, у чацвер, 9 ліпеня, курс долара вырас на 14 рублёў і складаў 15 460, курс еўра вырас на 20 — да 17 066, курс расійскага рубля таксама вырас — з 270,12 да 270,24 беларускага рубля.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі