У Слуцкім раёне да выбаршчыкаў пускаюць толькі жонку старшыні райсавету?

У Слуцкім раёне да выбаршчыкаў пускаюць толькі жонку старшыні райсавету?

У Слуцкім раёне кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па выбарчай акрузе № 67 не могуць трапіць на сустрэчы з выбаршчыкамі, бо туды не пускаюць нікога, апроч праўладнай кандыдаткі — Валянціны Ражанец, рэдактаркі газеты “Слуцкі край”.

Кандыдат у дэпутаты Анатоль Юрэвіч ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) не змог трапіць на ўласную сустрэчу з выбаршчыкамі, прызначаную ў вёсцы Амговічы Слуцкага раёна, у вясковым клубе. Сустрэча была ўзгодненая са Слуцкай акруговай выбарчай камісіяй. Юрэвіч прыбыў на яе раней, каб паглядзець на сваю канкурэнтку, Валянціну Ражанец.

“Я прыехаў туды, ціха сядзеў. На яе сустрэчу сагналі 25-30 чалавек. Каля яна скончыла агітаваць, прыйшоў мой час, пра што я паведаміў прысутным”, — прыводзіць словы Юрэвіча сайт партыі.

Але ў гэты момант усіх выбаршчыкаў фактычна разагнаў старшыня мясцовага сельсавета Адам Жанжэцкі. Па словах старшыні, ён атрымаў указанні кіраўніка Слуцкага раённага савета дэпутатаў не пускаць на сустрэчу з выбаршчыкамі нікога з кандыдатаў, апроч яго жонкі, Валянціны Ражанец.

У сувязі з інцыдэнтам сацыял-дэмакрат мае намер падаць ў міліцыю заяву на адкрыццё крымінальнай справы з прычыны злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і перашкодай яму ў агітацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі