Прыклад парламенцкай кампаніі паказаў ― вынік выбараў можа быць непрадказальны

Прыклад парламенцкай кампаніі паказаў ― вынік выбараў можа быць непрадказальны

16 кастрычніка новым лідарам Руху “За свабоду” абраны Юрась Губарэвіч. Стваральнік і нязменны цягам дзесяці гадоў кіраўнік Руху Аляксандр Мілінкевіч па ўласнай ініцыятыве пайшоў у адстаўку. Новага кіраўніка сябры арганізацыі выбіралі з дзвюх кандыдатур, двух намеснікаў Мілінкевіча ― Юрася Губарэвіча і Алеся Лагвінца. З перавагай у восем галасоў перамог Губарэвіч. Што са зменай лідара зменіцца ў самім Руху, чаму яго падтрымлівала Іна Кулей, жонка Мілінкевіча, ці сумленная была барацьба за лідарства, ці чакаць расколу ў арганізацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў студыі Еўрарадыё адказвае Юрась Губарэвіч.

Цалкам размову з Юрасём Губарэвічам можна паслухаць

Лепшыя цытаты з размовы

Мілінкевіч нікога з прэтэндэнтаў на пасаду лідара не называў сваім пераемнікам ― усё вырашалі дэлегаты.

Іна Кулей падтрымала маю кандыдатуру асабіста ад сябе, а не ад сям’і Мілінкевічаў, бо мы знаёмыя звыш 20 гадоў ― разам працавалі ў грамадскім сектары Брэсцкай вобласці, мела магчымасць назіраць за маёй працай, палітычнай кар’ерай і рабіць свае высновы.

Сыход па ўласнай ініцыятыве Аляксандра Мілінкевіча з пасады кіраўніка лідара Руху "За свабоду" павінен стаць прыкладам для кіраўнікоў дзяржаўных структур.

У нас з Алесем Лагвінцом былі розныя адносіны ў розныя перыяды, але мы ніколі не пераходзілі на канфлікты і сваркі.

Для мяне стала нечаканасцю, што Лагвінец адмовіўся заняць пасаду першага намесніка.

Ніякага расколу ў Руху не будзе: я схільны працаваць з кожным, не дзелячы на сваіх, ці чужых.

Мы не палітычная партыя і гэта дае нам дадатковыя магчымасці ў працы з людзьмі ― да партый, на жаль, давер нізкі.

За дваццаць гадоў улада зрабіла ўсё магчымае, каб паказаць, што яна не баіцца вулічных акцый, можа іх эфектыўна разганяць і пасля распраўляцца з тымі, хто выйшаў на вуліцу. Але калі вартасць выхаду і выканання сваіх правоў перавысяць страх, то людзі выйдуць.

Прыклад парламенцкай кампаніі паказаў, што вынік выбараў можа быць дастаткова непрадказальны.

Тое, што дэпутатамі былі прызначаныя два прадстаўнікі апазіцыі, азначае, што Лукашэнка не цалкам кантралюе сітуацыю і ў мясцовых выбарах ён таксама мусіць будзе пайсці на саступкі.

Не думаю, што ў структуры Руху ёсць агенты спецслужбаў ― яны ніяк сябе праяўлялі і мы ніколі не сутыкаліся, калі б чалавек дзейнічаў на разбурэнне структуры.

Фота Алеся Пілецкага

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі