У чацвер на поўдні Беларусі чакаецца дождж і мокры снег

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца, інфармуе БЕЛТА

Вецер паўночна-ўсходні 5-10 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду, месцамі ў паўднёва-заходніх раёнах да 15-18 метраў за секунду. 

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -1 да -8 градусаў, па паўночным усходзе чакаецца -9...-12 градусаў. Днём чакаецца ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. Па паўднёвым захадзе ноччу — ад 0 да +4 градусаў, удзень прагназуецца 4-6 градусаў вышэй за 0.

Фота — vremyan.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі