У аграгарадку Урыцкае пад Гомелем часткова абрынулася сцяна пяціпавярховіка

Плошча абрынання склала 200 кв. м

Плошча абрынання склала 200 кв. м / @gomeltoday

У аграгарадку Урыцкае (гэта ў Гомельскай вобласці) абрынулася частка сцяны жылога пяціпавярховіка. Гэта пацвердзілі ў абласным упраўленні МНС. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам. Абрынулася сцяна трохпад'езднага дома. Ён быў пабудаваны 10 гадоў таму — у 2014 годзе. У доме 60 кватэр, дзе пражываюць 180 чалавек. Дом электрыфікаваны і газіфікаваны.

У МНС кажуць, што "адбылося абвальванне ўцяпляльніка, выкананага з газасілікатных блокаў". Плошча абвальвання склала 200 кв. м. "Бачных парушэнняў цэласнасці апорных канструкцый не назіралася", — сцвярджаюць у ведамстве.

БЕЛТА піша, што ніхто не пацярпеў. Ратавальнікі абгарадзілі месца абвальвання, але людзей вырашылі не эвакуяваць. Ім нагадалі пра захады бяспекі. Рэсурс "Флагшток" піша, што абвальванне адбылося праз моцны вецер. Ён таксама сцвярджае, што на фасадзе пайшлі расколіны. Раней гэты дом лічыўся аварыйным. Праз непагадзь Урыцкае ўчора засталося і без электрычнасці.

В агрогородке Урицкое под Гомелем частично обрушилась стена пятиэтажки
Пацярпелы шматпавярховік / @gomeltoday

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі