Беларускія дэмсілы правялі расследаванне наконт сямі магчымых агентаў у Літве

Літва, ілюстрацыйнае фота

Літва, ілюстрацыйнае фота

Прадстаўнікі беларускіх дэмсілаў правялі расследаванне ў дачыненні да сямі чалавек, якія маглі дзейнічаць як агенты рэжыму Лукашэнкі ў Літве. Пра гэта Святлана Ціханоўская расказала ў інтэрв'ю выданню LRT.

Як распавядала Еўрарадыё, напярэдадні дэпутаты літоўскага Сейма не сталі абмяжоўваць для беларусаў з ВНЖ колькасць паездак на радзіму. Лідарка беларускіх дэмсілаў падзякавала за гэта літоўскім палітыкам.

Ціханоўская выказала ўпэўненасць, што ў Літве ўжо створаная эфектыўная сістэма для праверкі людзей, якія падаюць заяву на атрыманне віду на жыхарства.

"Людзі, якія прыязджаюць у Літву, пераследуюцца рэжымам або з'яўляюцца студэнтамі, якія выступаюць за свабоду. ФСБ Пуціна і КДБ Лукашэнкі спрабуюць заслаць сюды, у Літву, агентаў і правакатараў, і я веру, што ў гэтых людзей добра падрыхтаваныя дакументы. Але такіх людзей можна даведацца па іх дзеяннях. Тыя, хто спрабуе дзейнічаць супраць Літвы, супраць Беларусі, супраць нашай салідарнасці, дзейнічаюць адпаведным чынам", — мяркуе палітык.

Яна нагадала, як у Літве быў выяўлены ўдзельнік беларускіх рэпрэсій маёр міліцыі Аляксандр Маціевіч. Яго выкрыла арганізацыя былых сілавікоў BELPOL.

Ціханоўская не выключае наяўнасць агентаў лукашэнкаўскага рэжыму сярод палітэмігрантаў: "У нас у супольнасці ёсць так званыя шпіёны, якія вельмі ўважліва сочаць за людзьмі супольнасці, нават у дыяспары. У нас ёсць спецыяльныя арганізацыі, якія правяраюць людзей. Мы ўжо правялі расследаванне ў дачыненні да сямі чалавек, якія маглі дзейнічаць як агенты ў Літве. Самі беларусы зацікаўленыя ў такой дзейнасці, таму супольнасць вельмі актыўна ў ёй удзельнічае".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі