Беларусы гэтай ноччу пабачылі паўночнае ззянне

Паўночнае ззянне над Ракавам

Паўночнае ззянне над Ракавам / сацсеткі

Паўночнае ззянне назіралі мінулай ноччу ў Беларусі. Карыстальнікі сацсетак паказваюць здымкі з-пад Мінска, Магілёва і з Ракава.

Шанцы ўбачыць паўночнае ззянне каля 22:00 былі ў жыхароў на 2/3 тэрыторыі Беларусі. Да таго ж і ўмовы для назірання былі добрымі, а добрымі ўмовамі для назірання за такой з'явай лічыцца воблачнасць.

Паглядзіце, якая прыгажосць

У ноч на нядзелю ў Беларусі магчымыя начныя замаразкі, а на наступным тыдні чакаюць яшчэ і дождж, і мокры снег. Да вясновага надвор'я трэба яшчэ крыху пачакаць, але вось вам прыемная кампенсацыя ад прыроды ў выглядзе ззяння ў небе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі