Пад Віцебскам таксама пачалі знішчаць свіней? (фота)

Пра гэта паведамляюць "Народныя навіны Віцебска", якія спасылаюцца на мясцовых жыхароў, а таксама на крыніцу ў Віцебскім райвыканкаме. Нібыта, падрыхтоўка да мерапрыемства па ліквідацыі свіней пачалася яшчэ перад выходнымі. Першапачаткова для гэтага планавалася прыцягнуць супрацоўнікаў устаноў культуры раёна — жанчыны павінны былі забіваць жывёл, а мужчыны грузіць, але пазней ад гэтай ідэі адмовіліся. Магчыма нават, што замест работнікаў культуры задзейнічалі вайскоўцаў.


Трапіць на сам свінакомплекс немагчыма — усе дарогі, у тым ліку прасёлачныя, перагароджаны пастамі міліцыі і ДАІ. Міліцыянты, якія стаяць у ачапленні, тлумачаць, што гэта забароненая зона, але з-за чаго забарона — каментаваць адмаўляюцца.


Як раней паведамлялася, у Віцебскім раёне ўжо знішчалі свіней — у чэрвені жывёлы былі канфіскаваныя з прыватных падворкаў вёсак Ліпаўцы, Шапечына і Асінаўка. Аднак ветэрынарная служба Беларусі афіцыйна пацвердзіла толькі ўспышку афрыканскай чумы свіней у Гродзенскай вобласці.
 

Жыхарка Чапуні: Камбікорм для свіней вазілі па вуліцах, мы і куплялі
 

Фота — news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі