За апошнія тры гады ў Беларусі забілі 100 тысяч дзікоў

За апошнія тры гады ў Беларусі забілі 100 тысяч дзікоў

За апошнія тры гады ў Беларусі забілі 100 тысяч дзікоў. Гэта амаль 97%. Пра гэта заявіў міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амяльяновіч. Паводле яго слоў, на волі засталося каля 2600 дзікоў, інфармуе БелаПАН. Адстрэл будзе працягвацца, паколькі ад гэтага "залежыць харчовая бяспека краіны". Менавіта дзікі — асноўныя пераносчыкі афрыканскай чумы свіней.
 
Рашэнне аб масавым вынішчэнні дзікоў было прынятае ў Беларусі ў 2013 годзе. Тады АЧС з'явілася ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Для барацьбы з гэтым вірусным захворваннем, ад якога няма вакцыны, былі кінутыя значныя рэсурсы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі