Трывожныя весткі з Дзятлаўшчыны: У свіней праблемы са здароўем

Вось што Еўрарадыё паведамілі ў Данілавіцкім сельсавеце, куды ўваходзіць згаданая вёска:


“Ведаеце, дакладна сказаць я не магу вам. Былі праблемы, адзін выпадак. Аналізы бралі. А сёння ўсе туды паехалі, камісія. А што там і як — не ведаю. Званіла старшыні сельсавета — не бярэ трубку. Самой жа цікава. Усе службы раённыя там і з Упраўлення таксама”.

Нагадаем, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц паведаміў, што ўспышка захворвання афрыканскай чумы свіней адбылася 21 чэрвеня на тэрыторыі вёскі Чапунь Іўеўскага раёна. На 25 чэрвеня яе ўжо лакалізавалі. Працягвалася акцыя па недапушчэнні распаўсюду захворвання ў Карэліцкім, Навагрудскім, Стаўбцоўскім і Валожынскім раёнах. Там у людзей забіралі свіней.

Аднак днямі з'явіліся звесткі пра знішчэнне свіней у адной з вёсак Баранавіцкага раёна. Цяпер жа гаворка ўжо ідзе пра Дзятлаўскі раён, які не мяжуе з Іўеўскім раёнам.

Дзяржава абяцае кампенсацыю беларусам за знішчаных свіней
 

Паводле слоў Леаніда Зайца, Беларусь упершыню сутыкнулася з праблемай афрыканскай чумы свіней, таму актыўна выкарыстоўваецца досвед іншых еўрапейскіх краін. У нашай краіне створаны рэспубліканскі штаб на чале з віцэ-прэм'ерам Міхаілам Русым, які "аператыўна рэагуе на сітуацыю і прымае неабходныя рашэнні".


Афрыканская чума свіней — віруснае захворванне хатніх і дзікіх свіней. Яно перадаецца пры прамым кантакце здаровых і хворых жывёл, праз прадукты з свініны, кляшчамі і механічна (транспартнымі сродкамі, пры перамяшчэнні жывёл). Вакцыны няма. Амаль усе пагалоўе хворых свіней гіне. Жывёлы з падазроным захворваннем знішчаюцца. Для чалавека афрыканская чума свіней бяспечная. 
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі