Мала эмпатыі. Як прыхільнікі і праціўнікі Лукашэнкі ставяцца адно да аднаго

Новае даследаванне пра беларусаў

Новае даследаванне пра беларусаў / unsplash.com

Фонд імені Фрыдрыха Эберта пры інфармацыйнай падтрымцы "Прэс-клуба — Беларусь" прадставілі прэзентацыю беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці ў 2023 годзе.

Аўтары даследавання Філіп Біканаў і Канстанцін Несцяровіч расказалі, што для розных людзей значыць быць беларусам ці беларускай і як гэтыя ўяўленні звязаныя з палітычным канфліктам у краіне. Таксама была прадстаўленая інавацыйная частка пра эмпатыю да палітычных апанентаў сярод прыхільнікаў і праціўнікаў рэжыму.

Звесткі былі сабраныя метадам анлайн-апытання праз самазапаўненне анкеты з 2 па 5 лістапада 2023 года. Былі апытаныя 1205 рэспандэнтаў. Выбарка рэпрэзентуе жыхароў беларускіх гарадоў з насельніцтвам 20 тыс. і больш ва ўзросце 18-65 гадоў.  

Еўрарадыё пераказвае асноўныя тэзісы прэзентацыі.

Аўтары вылучылі пяць асноўных сегментаў паводле асаблівасцяў нацыянальнай ідэнтычнасці насельніцтва Беларусі

Так, "свядомыя" (13%) уцягнутыя ў нацыянальна-рамантычны праект, што выяўляецца ў максімальнай арыентацыі на нацыянальную культуру і мову, а таксама дасавецкі гістарычны перыяд.

Асноўны канкурэнт "свядомых" — "савецкія" (37%), яны імкнуцца да спадчыны БССР, блізкасці да Расіі і адвядзення ключавой ролі дзяржаве як нацыяўтваральнаму інстытуту.

Паміж палярызаванымі прыхільнікамі асноўных нацыянальных праектаў размяшчаюцца "тыя, што фарміруюцца" (19%), ім уласцівыя асаблівасці абодвух нацыянальных праектаў, і "абыякавыя" (27%) — яны, наадварот, не ўцягнутыя ў нацыянальныя праекты і з'яўляюцца самым нацыянальна індыферэнтным сегментам, што звязана з больш нізкім узроўнем адукацыі яго прадстаўнікоў.

Таксама даследчыкі вылучылі сегмент "русіфікаваных" (4%) — частку насельніцтва, якая лічыць сябе цалкам рускімі.

 

Што значыць быць беларусам?

Згодна з прэзентацыяй, у залежнасці ад асаблівасцяў ідэнтычнасці беларусы па-рознаму ўяўляюць, што значыць быць беларусам, якія сімвалы і агульныя асобасныя рысы аб'ядноўваюць нацыю. У цэлым у беларусаў вельмі інклюзіўнае ўяўленне пра нацыю: каб лічыцца беларусам, часцей за ўсё дастаткова разглядаць беларускую культуру як сваю, самому ўспрымаць сябе беларусам і любіць краіну.

Імаверна, прычына — у актыўным спажыванні медыяпрадуктаў дзяржаўных СМІ, бо ў рыторыцы дзяржаўных медыя часта выкарыстоўваецца мова варожасці, з дапамогай якой з праціўнікаў дзейнай улады канструюецца вобраз ворага.

 

Беларусы за нейтралітэт

Аўтары даследавання прыходзяць да высновы, што беларусы працягваюць падтрымліваць нейтралітэт. Нават па-прарасійску настроеныя захоўваюць вялікую дыстанцыю што да Расіі.

Напрыклад, яны лічаць, што прыезджыя расіяне павінныя інтэгравацца ў мясцовую культуру. Прыхільнікі інтэграцыі з Расіяй маюць на ўвазе галоўным чынам цесныя міжнародныя адносіны, але не зліццё асноўных дзяржаўных інстытутаў.

Нават тыя, хто сімпатызуе Расіі ў вайне, адначасова схільныя выступаць за наладжванне сяброўскіх адносін паміж Беларуссю і Украінай

Сацыёлагі адзначаюць, што прарасійскасць адлюстроўвае хутчэй ідэалагічныя ўстаноўкі, не звязаныя з падтрымкай рэальных палітычных крокаў па збліжэнні з Расіяй. Адстароненасць ад вайны ўзмацняецца таксама глыбокімі негатыўнымі эмоцыямі, якія выклікае ў беларусаў гэтая тэма: страхам, горам, злосцю.

Акрамя таго, з улікам дамінавання дзяржаўных крыніц інфармацыі, прарасійскія настроі можна лічыць даволі абмежаванымі. Гэта значыць, што беларусы захоўваюць дастаткова моцную ўстойлівасць да прапаганды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі