Сярод суседзяў украінцы найлепш ставяцца да Польшчы, найгорш — да Беларусі

Украіна змагаецца

Украіна змагаецца / facebook.com/GeneralStaff.ua

Сярод суседзяў украінцы найлепш ставяцца да Польшчы, найгорш — да Беларусі. Сацыялагічнае апытанне было праведзена ў снежні 2023 года фондам "Дэмакратычныя ініцыятывыя" разам з сацыялягічнай службай Цэнтра Разумкова.

57,6% апытаных негатыўна ставяцца да Беларусі, якой кіруе рэжым Аляксандра Лукашэнкі, 20,5% — хутчэй негатыўна, 12,4% — нейтральна. Найбольш пазітыўна ўкраінцы ставяцца да Польшчы — агулам больш за 66%. Расіі ў апытанні не было. Вясной 2023-га негатыўна да РБ ставіліся больш за 80% рэспандэнтаў (крыху больш, чым цяпер).

Стаўленне ўкраінцаў да Беларусі рэзка змянілася пасля 24 лютага 2022-га, калі рэжым Лукашэнкі стаў саўдзельнікам краіны-агрэсара.

Калісьці Аляксандр Лукашэнка быў самым папулярным замежным палітыкам ва ўкраінцаў. Аднак ужо з 2019-га сітуацыя змянілася. Падзеі 2020-га ў Беларусі, рэпрэсіі, а пасля і вайна ва Украіне канчаткова пахавала сімпатыі ўкраінцаў да Лукашэнкі. Ужо вясной 2022-га да яго негатыўна адносіліся 96% апытаных украінцаў. 

Сярод суседзяў украінцы найлепш ставяцца да Польшчы, найгорш — да Беларусі
dif.org.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі