Двух расійскіх вайскоўцаў затрымалі за забойствы ў зоне СВА

Адну з ахвяраў расстралялі з аўтамата. Каб схаваць сляды злачынства, падпалілі дом

Адну з ахвяраў расстралялі з аўтамата. Каб схаваць сляды злачынства, падпалілі дом / РИА Новости

У Херсонскай вобласці на тэрыторыі, якая цяпер акупаваная Расіяй, за забойствы мірных жыхароў затрымалі двух расійскіх вайскоўцаў Аляксандра Осіпава і Аляксандра Кайгародцава. Яны прызналіся ў забойстве чатырох чалавек у сёлах Пада-Калінаўка і Абрыкосоўка, піша "Коммерсант".

Паводле звестак агенцтва РІА Навіны, ахвяр больш сем чалавек. Гэта кіраўніца Абрыкосоўкі Любоў Тымчак, гаспадыня аднаго з дамоў, трое мясцовых жыхароў і, як мяркуецца, двое сілавікоў, якія зрабіліся ахвярамі бязладнай стральбы. Кіраўніцу Абрыкосоўкі, паводле звестак РІА, Осіпаў і Кайгародцаў забілі, бо хацелі пасяліцца ў пасёлку, а Тымчак сказала ім, што пустых дамоў няма. Раней, нагадвае "Коммерсант", паведамлялася, што жанчына магла зрабіцца ахвярай абстрэлу з боку УСУ.

Вайскоўцаў затрымалі пасля здарэння ў пасёлку Пада-Калінаўка. Тут у адным з дамоў знайшлі цела жанчыны з агнястрэльнымі раненнямі. Мяркуючы з гільзаў, яна была забітая стрэламі з аўтамата Калашнікава. Затым, каб схаваць сляды злачынства, цела жанчыны аблілі гаручым і кінулі ў дом гранату. Пачаўся пажар, але загінулую ўсё роўна апазналі.

Вядома, што адзін з затрыманых, Кайгарадцаў, з Новасібірскай вобласці, раней яго неаднаразова судзілі, у тым ліку за забойства і незаконны абарот наркотыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі