"Вагнер", зброя і навіны. Аналітыкі расказалі пра думкі беларусаў

Белорусы протестуют против войны

Беларусы не жадаюць удзельнічаць у вайне, але падтрымліваюць розныя бакі / spring96

Беларусы па-ранейшаму падзеленыя па пытанні стаўлення да вайны ва Украіне, аднак сярод прыхільнікаў і праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі захоўваецца кансэнсус: абсалютная большасць выступае супраць удзелу Беларусі ў баявых дзеяннях. "Не ўсё так адназначна" для прыхільнікаў Лукашэнкі і з ядзернай зброяй у Беларусі, аднак, што цікава, пра шмат якія гучныя навіны яны не заўсёды ведаюць.

Што яшчэ цікавага паказала апытанне, якое правёў незалежны сацыёлаг Філіп Біканаў ў межах праекта "Беларускі трэкер перамен"?

 

Не — вайне, але падтрымаем розныя бакі

Як ёсць сур'ёзны раскол паміж прыхільнікамі і праціўнікамі ўлады, так дзеліцца беларускае грамадства і па стаўленні да расійскай вайны ва Украіне.

"Сегментам сацыяльнага канфлікту па-ранейшаму характэрнае супрацьлеглае ўспрыманне вайны. Так, зацятыя прыхільнікі дзейнай улады больш за ўсіх падтрымліваюць Расію і часцей за ўсіх лічаць, што яна перамагае. Зацятыя праціўнікі рэжыму, наадварот, часцей падтрымліваюць Украіну і лічаць, што перамагае яна", — пішуць аўтары "Беларускага трэкера перамен".

Поддерживают ли белорусы размещение российского ядерного оружия

"Як мы і прагназавалі ў папярэдняй справаздачы, зацятыя прыхільнікі рэжыму паволі прымаюць наратыў улады: сярод іх значна паменшылася доля тых, хто цалкам не згодны з перамяшчэннем зброі. Сярод схільных не давяраць доля тых, хто ўхваляе  размяшчэнне зброі, крыху знізілася за кошт павелічэння долі няўпэўненых у адказе", — тлумачаць аўтары даследавання.

Пры гэтым не выключана, што ў будучыні гэтае пытанне можа стаць яшчэ адным з тых, што палярызуе грамадства. Але не проста цяпер.

"Нават зацятыя прыхільнікі рэжыму не выказваюць адназначнага даверу да групы "Вагнер" і не даюць ёй адназначна пазітыўнай ацэнкі. Адназначна негатыўна "Вагнер" успрымаюць толькі зацятыя праціўнікі. Схільныя не давяраць таксама насцярожана ставяцца да групы "Вагнер", — кажуць даследчыкі.

Отношение белорусов к ЧВК "Вагнер"

Але дэталі ўжо розныя: напрыклад, сярод зацятых прыхільнікаў Лукашэнкі тых, хто лічыць, што вагнераўцы здзяйснялі ваенныя злачынствы, сумарна 6%, пры гэтым "цяжка адказаць" абраў 51%. А сярод зацятых праціўнікаў з такой думкай згодны 71%.

 

Не — навінам (?)

Яшчэ адно цікавае назіранне з даследавання: большая частка грамадства хутчэй не ведае аб падзеях навокал сябе.

"Асабліва яскрава гэта выяўляецца, калі гаворка ідзе пра падзеі ў лагеры дэмакратычных сіл", — дадаюць даследчыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі