Фотафакт: заўзятары з "Пагоняй" на матчы БАТЭ — "Барселона"

Фотафакт: заўзятары з "Пагоняй" на матчы БАТЭ — "Барселона"
Фотафакт: заўзятары з "Пагоняй" на матчы БАТЭ — "Барселона"
Фотафакт: заўзятары з "Пагоняй" на матчы БАТЭ — "Барселона"

На матчы Беларусі і Македоніі 12 кастрычніка затрымалі трох фанатаў, яны правялі ноч у Барысаўскім РАУС, а 13 кастрычніка атрымалі штрафы па 1,8 мільёна рублёў.

Фанаты заявілі, што затрымалі іх менавіта за "Пагоню". Вось што распавёў адзін з аштрафаваных Зміцер Хведарук: "Амапаўцы некалькі хвілін пераконвалі і пагражалі: калі не здымем іх — будзе гора. Мы адмовіліся здымаць сімволіку, у выніку аказалася, што лаяліся матам і кідаліся на зямлю, размахвалі рукамі і г.д. У пастарунку некалькі афіцэраў казалі, што такія, як мы, ганьбім краіну, што праз нас пачнецца, як ва Украіне, паяданне дзяцей".

Гэта выклікала абурэнне ў фанацкай супольнасці. Непаразуменне выказала і Беларуская федэрацыя футбола.

Кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас таксама пракаментаваў гэтую інфармацыю:

"Адносна затрыманняў фанатаў цяпер разбіраемся з міліцыяй. У найбліжэйшы час прэс-служба выступіць з заявай на гэты конт".

Блогер Антон Матолька з гэтай нагоды напісаў ліст міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу і папрасіў патлумачыць, на падставе якіх прававых дакументаў міліцыя мае прэтэнзіі да грамадзян з нацыянальнай сімволікай (бел-чырвона-белым сцягам і гербам "Пагоня").

Еўрарадыё задало гэтае ж пытанне Шуневічу. Міністр адказаў, што адказнасці за "Пагоню" і бел-чырвона-белы сцяг не існуе, а фанатаў затрымлівалі "за здзяйсненне дробнага хуліганства, за нецэнзурную лаянку, антыграмадскія паводзіны і гэтак далей".

Футбольныя заўзятары сабралі грошы, каб аплаціць штрафы сваім калегам, затрыманым на "Барысаў-Арэне", ужо на наступны дзень пасля судовых рашэнняў. На аплату штрафаў "скінулася" больш за 200 чалавек.

Праз некалькі дзён у сацыяльных сетках з’явіўся фотаздымак кадэтаў з Брэсцкай абласной вучэльні ў майках з "Пагоняй" пад формай. Праз гэта ім пагражала адлічэнне, але ў абарону хлопцаў пачалася акцыя ў сацыяльных сетках пад назвай #ПагоняПобач.

Пасля гэтага дырэктар вучэльні сказаў, што пра адлічэнне гаворкі не было, пазней сітуацыю пракаментавала і Міністэрства адукацыі. А да акцыі далучыўся яшчэ адзін кадэт, які вучыцца ў Брэсце. Ён выклаў у сацсеткі фота, на якім з-пад мундзіра бачная майка з гербам "Пагоня". Здымак падпісаў словамі "Прывітанне Баранавічам з Брэста".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі