Шуневіч: Ніякай адказнасці за "Пагоню" і бел-чырвона-белы сцяг не існуе

Шуневіч: Ніякай адказнасці за "Пагоню" і бел-чырвона-белы сцяг не існуе
Па словах міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча, у інфармацыі з затрыманнем футбольных фанатаў больш спекуляцый, чым праўды.
 
Шуневіч: “Грамадзяне затрымліваюцца за здзяйсненне дробнага хуліганства, за нецэнзурную лаянку, антыграмадскія паводзіны і гэтак далей. Толькі ў сувязі з гэтым. І ніякія іншыя нормы ці падставы да прыцягнення да адказнасці супрацоўнікамі міліцыі не прымяняюцца. У сітуацыі з футбольнымі фанатамі была тая ж сітуацыя: калі некалькі разоў ім зрабілі заўвагу на нецэзуршчыну — ёсць і відэазапісы, і паказанні сведкаў, што гэта пацвярджаюць. Яны не рэагавалі на гэта — знаходзілі ў нецвярозым стане. Гэта звычайная практыка навядзення парадку на масавых мерапрыемствах, да якіх адносіцца і футбольны матч”.
 
Па словах міністра, калі грамадскасці патрэбныя нейкія дакументы ў пацвярджэнне яго словаў, то МУС іх апублікуе.
Міністр МУС Ігар Шуневіч пра затрыманне футбольных фанатаў за "Пагоню"
Журналіст Еўрарадыё ўдакладніў у міністра, ці лічыцца правапарушэннем апранутая майка з “Пагоняй” ці бел-чырвона-белы шалік. Шуневіч заявіў, што ўсе магчымыя парушэнні грамадскага парадку, за якія прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць, прапісаныя ў Адміністрацыйным кодэксе.  
 
“Прыдумляць нейкія новыя патрабаванні не мае права ні супрацоўнік органаў унутраных спраў, ніхто — гэта вызначыў заканадаўца. А такіх нормаў (пакаранне за майку з “Пагоняй” і г.д. — Еўрарадыё) я не бачыў у Адміністрацыйным кодэксе. І ні ў якім іншым дакуменце. Не магу пацвердзіць наяўнасць такой нормы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі