Яшчэ адзін кадэт з "Пагоняй": Вырашыў падтрымаць хлопцаў з-пад Баранавіч

Яшчэ адзін кадэт з "Пагоняй": Вырашыў падтрымаць хлопцаў з-пад Баранавіч

Яшчэ адзін кадэт, які вучыцца ў Брэсце, выклаў у сацсеткі фота, на якім з-пад мундзіра бачная майка з гербам "Пагоня". Здымак падпісаны словамі "Прывітанне Баранавічам з Брэста". Ён умомант разляцеўся па незалежных СМІ. Сам Яўген, якому ўсяго 15 гадоў, распавядае Еўрарадыё, што не вельмі рады такой цікавасці да сябе. Свой учынак ён тлумачыць тым, што хацеў падтрымаць чацвярых кадэтаў з вучэльні ў Ястрамбелі, вакол якіх разгарэўся сапраўдны скандал.

"Шчыра кажучы, я трошкі супраць таго, каб мой здымак шырока разышоўся, ― распавядае Яўген. ― Але асноўная тэма: мой былы аднакласнік з'ехаў у кадэцкую школу-інтэрнат каля Баранавіч. І калі я даведаўся, што адлічваюць хлопцаў, якія сфатаграфаваліся, то таксама вырашыў зрабіць фота. Я думаю, што праблем не будзе. Ды і не вельмі пераймаюся гэтым. Пакуль ніякіх праблем не было".

Яшчэ адзін кадэт з "Пагоняй": Вырашыў падтрымаць хлопцаў з-пад Баранавіч

Між тым, здымак выклікае сумненні ў сапраўднасці. Тым больш што спецыяльная праграма паказала вобласць на фота з выявай "Пагоні" як падазроную.

Яшчэ адзін кадэт з "Пагоняй": Вырашыў падтрымаць хлопцаў з-пад Баранавіч

Сам Яўген тлумачыць, што сапраўды апрацоўваў здымак у фоташопе, але толькі дадаў эфект.

"Я сам выклаў. Гэта мая футболка і мой кадэцкі касцюм. Адзінае што я апрацаваў здымак эфектам", ― тлумачыць хлопец.

Нагадаем, 16 кастрычніка ў сацыяльных сетках з’явіўся здымак кадэтаў з вучэльні пад Баранавічамі ў форме, пад якой былі апранутыя майкі з гербам "Пагоня". Паводле неафіцыйных звестак, хлопцам пагражала адлічэнне. У знак іх падтрымкі у сацсетках пачалася кампанія #ПагоняПобач. 19 кастрычніка Мінадукацыі афіцыйна паведаміла, што пытанне пра адлічэнне кадэтаў не ўздымалася.

Яшчэ адзін кадэт з "Пагоняй": Вырашыў падтрымаць хлопцаў з-пад Баранавіч

Мінадукацыі пра кадэтаў з “Пагоняй”: Пытання аб адлічэнні не было

У Міністэрстве патлумачылі, што парушылі навучэнцы, якія сфатаграфаваліся ў майках з гербам, і ці адлічаць іх за гэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі