ЦВК: Пытанне аб адкрыцці справы за несапраўдныя подпісы застаецца адкрытым

ЦВК Беларусі 1 верасня размясціў інфармацыю аб сапраўдных подпісах у падтрымку вылучэння патэнцыйных кандыдатаў. У падтрымку Аляксандра Лукашэнкі было прызначана сапраўднымі 1 753 380 подпісаў (было здадзена 1 761 145), Сяргея Гайдукевіча — 139 877 (было 140 735), Мікалая Улаховіча — 149 819 (было 159 805), Таццяну Караткевіч — 105 278 (было 107 299).

Сярод 130 404 подпісаў, сабраных ініцыятыўнай групай Віктара Цярэшчанкі, ЦВК прызнаў сапраўднымі толькі 6 699. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пакуль не каментуе гэтую сітуацыю прадстаўнікам СМІ. А пытанне аб распачацці крымінальнай справы за падачу несапраўдных подпісаў застаецца адкрытым.

Віктар Цярэшчанка назваў прэзідэнцкія выбары “цыркам”

Вось што распавяла Еўрарадыё юрыст ЦВК Алена Дзьмухайла:

“Мы не бачылі дакументаў ніжэйстаячых камісій, іх будуць правяраць абласныя камісіі, а потым дакументы з подпісамі перададуць нам. ЦВК мае права ініцыяваць узбуджэнне крымінальнай справы па гэтым пытанні, але пакуль мы дакументы не бачылі, казаць пра гэта рана”.

ЦВК плануе зарэгістраваць кандыдатаў у прэзідэнты 10 верасня. Іх можа быць не больш за 4 чалавекі.

Здымак з архіву. Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі