Віктар Цярэшчанка назваў прэзідэнцкія выбары “цыркам”

У аўторак, 1 верасня, Цэнтрвыбаркам Беларусі апублікаваў інфармацыю аб сапраўдных подпісах у падтрымку вылучэння патэнцыйных кандыдатаў. Высветлілася, што сярод 130 404 подпісаў, сабраных ініцыятыўнай групай Віктара Цярэшчанкі, ЦВК прызнаў сапраўднымі толькі 6 699. Атрымліваецца, што болей за 123 тысячы подпісаў за гэтага прэтэндэнта забракавалі. У выніку, Цярэшчанка не мае шанцаў на рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў прэзідэнты.

Віктар Цярэшчанка па-ранейшаму знаходзіцца ў бальніцы. Ён кажа, што патроху аднаўляе сілы, можа хадзіць і набірае сілы пасля здарэння ў кавярні “Грундвальд”.

“Я сумняваўся ў тым, што мяне зарэгіструюць па шэрагу прычын. Больш за тое, я не ўпэўнены ў тым, што яны (ЦВК  — заўвага Еўрарадыё.) правяралі мае лісты. Выбары — гэта ўжо цырк. На жаль, фізічны стан такі, што я не магу гэта праверыць”, — заявіў Цярэшчанка.

Віктар Цярэшчанка пацікавіўся, якія вынікі ў іншых прэтэндэнтаў ды прадказаў рост беспрацоўя ў Беларусі, затрымку і падзенне заробкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі