З'явіўся трэйлер фільма пра Буша

У інтэрнэце з'явіўся першы трэйлер новага фільма Олівера Стоўна "W", які прысвечаны жыццю прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага. Нагадаем, што раней Стоўн заявіў, што яго мэтай з'яўляецца "сумленны, сапраўдны" партрэт прэзідэнта ЗША.

Адмысловая ўвага ў карціне будзе нададзена юнацтву Джорджа Буша-малодшага, яго захапленнем алкаголем, складаным узаемаадносінам з бацькам і веры ў Бога.

Паводле меркавання Стоўна, фільм здзівіць як прыхільнікаў, так і праціўнікаў Джорджа Буша.

Галоўныя ролі ў карціне выканалі Джош Бролін (Буш-малодшы), Элізабэт Бэнкс (Лора Буш), Джэймс Кромвэл (Буш-старэйшы), Элен Бэрсцін (Барбара Буш). Выхад фільма на экраны запланаваны на 2009 год.

Карціна "W" стане далёка не першай працай Стоўна, прысвечанай прэзідэнтам ЗША. У 1991 годзе ён зняў карціну пра Джона Кэнэдзі, а ў 1995-м фільм "Ніксан". Летась Олівер Стоўн узяўся за дакументальны фільм пра прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінеджада.

Фота: defamer.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі