З'явіўся спіс мастацкай калекцыі Гітлера

У інтэрнэце з'явілася база дадзеных карцін, якія належылі Адольфу Гітлеру і вядомых як Лінцская калекцыя. Экспанаты павінныя былі стаць ядром задуманага Гітлерам Fuhrermuseum (Музея Фюрэра). Паводле паведамлення Spiegel Online, дадзеныя пра 4731 экспанат (карціны, габелены, прадметы мэблі, парцалян) Лінцскай калекцыі з'явіліся на сайце Берлінскага музея нямецкай гісторыі (Deutsches Historisches Museum).

На працягу двух год — з 1942 па 1944 — частка сабрання экспанавалася ў Лінцы, аўстрыйскім горадзе, дзе Гітлер правёў дзяцінства і юнацкасць. Выстава фінансавалася праз адмысловы фонд фюрэра Sonderauftrag Linz (Спецпраект Лінц), куды накіроўваліся ганарары за кнігу “Майн Кампф”.

Пасля канчатку вайны калекцыю сфатаграфавалі саюзнікі, частка прадметаў і карцін атрымалася ідэнтыфікаваць і вярнуць былым уладальнікам, а некаторыя згубіліся. Прыкладна 1700 экспанатаў раскіданыя па нямецкіх дзяржаўных музеях.

На супастаўленне фотакартак і каталогу Лінцскай калекцыі спатрэбіліся гады.

У 2005 годзе мастацтвазнаўца Ханс Крысціян Лор апублікаваў фундаментальны том Das Braune Haus der Kunst (Карычневы дом мастацтва), у якім паказаў, што частка экспанатаў трапіла ў Лінцскую калекцыю законным шляхам. Гэтая кніга лягла ў аснову інтэрнэт-праекту Музея германскай гісторыі.

Зараз, калі база дадзеных калекцыі выкладзеная ў сетку, даследчыкі спадзяюцца атрымаць ад грамадскасці новыя звесткі аб паходжанні твораў мастацтва ў сабранні фюрэра.

Фота: www.archives.gov

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі