З'явіўся новы музычны стыль для прыхільнікаў Гары Потэра

Творчасць брытанскай пісменніцы Джоан Роўлінг стала стымулам для з’яўлення новага музычнага стылю пад назвай магічны рок (wizard rock). Як паведамляе AM New York, канцэрт двух калектываў, натхнёных кнігамі пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра, адбыўся ў бібліятэцы горада Норвалк, што ў штаце Канэкцікут. Выступалі гурты The Whomping Willows і Draco and the Malfoys. Канцэрт прайшоў у межах серыі мерапрыемстваў, прысвечаных выхаду заключнай кнігі серыі пра Гары Потэра.

Дадам, што Harry Potter and the Deathly Hallows павінен паступіць у продаж 21 ліпеня 2007 году. Паводле бібліятэкара Вікі Оўціс, якая стала арганізатарам канцэртаў, "раней такога не было. Ніводная серыя кніг не спараджала цэлы музычны жанр".

Адзначу, што гурты, якія выконваюць магічны рок, могуць іграць у розных стылях, ад хіп-хопу да металу. Агульнай рысай такіх гуртоў з’яўляецца атаясамленне сябе з героямі Роўлінг і выкананне песняў ад асобы персанажаў яе раманаў.

Фота: harry-potter-i-mugole.bloog.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі