З'явілася 8-ая кніга пра Гары Потэра

Брытанская пісьменніца Джоан Роўлінг, аўтар раманаў пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра, дазволіла фанатам напісаць працяг папулярнай серыі. Але дазвол быў дадзены на публікацыі творчасці прыхільнікаў Гары Потэра выключна ў Інтэрнэце, а пра з'яўленне друкаваных варыянтаў нават не ідзе размовы. Акрамя таго, брытанская пісьменніца вылучыла шэраг патрабаванняў да аўтараў сіквелаў пра Гары Потэра.

Сярод іншага, аўтары фанфікаў (ад англіскага fan fiction - фанацкая фантастыка) не маюць права прадаваць свае творы і абавязаныя паведамляць, што Джоан Роўлінг не мае да твораў ніякага дачынення. Да таго ж самі творы не павінны змяшчаць парнаграфічных сцэн і прапагандаваць расізм.

У сувязі з рашэннем Джоан Роўлінг, яе прадстаўнік паведаміў пра спыненне судовага пераследу Джорджа Ліпета, які раней апублікаваў на сваім сайце працяг прыгодаў юнага чараўніка і не спытаў дазволу ў стваральніцы папулярнага героя.

Дадам, што пасля выхаду заключнай, сёмай па ліку кнігі пра Гары Потэра, прыхільнікі творчасці Джоан Роўлінг літаральна апанавалі Інтэрнэт уласнымі працягамі прыгодаў чараўніка.

Паводле заявы ўладальнікаў аднаго з самых папулярных фан-сайтаў, толькі ў яго базе знаходзіцца каля 44 000 варыянтаў "восьмай” кнігі пра Гары Потэра і яго сяброў.

Фота: czytelnia.onet.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі