Зянон Ломаць адчувае сябе добра, учора ён наведаў Брэст

Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантроля Зянон Ломаць “зараз адчувае сябе добра”. Пра гэта паведамляе прэс-служба КДК.  Нагадаем, 12 ліпеня ў Магілёве група хуліганаў напала на Ломаця і збіла яго. У інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што гэтыя асобы прадстаўляліся міліцыянтамі, а пасля іх затрымання аказалася, што яны супрацоўнікі КДБ і Рады бяспекі.

У Генеральнай пракуратуры, якая вядзе расследаванне, учора пацвердзілі факт нападу, але ніякіх падрабязнасцяў не паведамляюць.

Паводле звестак газеты “Звязда”, учора Зянон Ломаць знаходзіўся ў Брэсце, дзе праводзіў “прамую лінію” з жыхарамі гэтага горада і паўднёва-заходняга рэгіёну. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі