Звольнены старшыня Маскоўскага суда Мінску

Старшыня Маскоўскага суду сталіцы Анатоль Савіч звольнены з працы паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе Радыё "Свабода". Паводле неафіцыйных крыніцаў, супраць былога старшыні суда распачалі крымінальную справа за злоўжыванне службовым становішчам і хабарніцтва. Афіцыйнага пацверджання гэтага пакуль што няма.

На тэрыторыі Маскоўскага раёну знаходзіцца большасць міністэрстваў і ўпраўленняў. Менавіта ў судзе Маскоўскага раёну вернікі царквы “Новае жыццё” дабіваліся адмены рашэння гарадскіх уладаў. У Маскоўскім судзе разглядаліся гучныя справы, у тым ліку экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Аляксандра Казуліна.

Большасьць скаргаў, якія пісалі наведвальнікі пра парадкі ў судах, прыпадае менавіта на суд Маскоўскага раёну.