ЗША плануюць паставіць Украіне разведвальныя нанадроны

Разведвальны нанабеспілотнік Black Hornet / wikipedia.org
Разведвальны нанабеспілотнік Black Hornet / wikipedia.org

У новы пакет ваеннай дапамогі Украіне ўвойдуць і нанабеспілотнікі Black Hornet. Пра гэта стала вядома AP. Беспілотнікі Black Hornet змяшчаюцца ў кішэню і здольныя весці бясшумную разведку мясцовасці. Даўжыня апарата складае 10 см, шырыня — 2,5 см. Важаць яны ў залежнасці ад мадыфікацыі 18-32 г. Пры гэтым беспілотнік абсталяваны трыма камерамі, якія перадаюць высакаякасную выяву ў анлайн-рэжыме. Кіраваць гэтымі нанадронамі можна голасам, нават шэптам. Такія дроны ЗША шырока выкарыстоўвалі падчас ваеннай кампаніі ў Афганістане.

Акрамя нанадронаў у новы пакет ваенны пакет (коштам 400 млн даляраў) увойдуць абсталяванне для размініравання, некіравальныя авіяракеты Hydra-70, патроны для стралковай зброі, боепрыпасы для артылерыі, рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS, зенітна-ракетнай сістэмы NASAMS, Stinger, Javelin, а таксама бронемашыны Stryker.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі