Зроблены першы крок для ўз'яднання ABBA

Шведскі поп-гурт ABBA, магчыма, усё ж будзе ўз'яднаны. Як паведамляе Contact Music, салісткі легендарнага калектыву Ані-Фрыд Лінгстад («Фрыда») і Агнета Фельтскаг пагадзіліся працаваць разам.  Яшчэ вясной гэтага года працэс магчымага аднаўлення квартэта ў першапачатковым складзе быў фактычна замарожаны пасля рашучай адмовы Фрыды зноў выступаць з гуртом, які не існуе ужо 28 гадоў.

Аднак перамовы, як высветлілася, працягваліся – і восенню Лінгстад змяніла сваё рашэнне. «Мы з Агнетай размаўляем пра ўз'яднанне» – абвясціла Фрыда.

Нагадаем, што шведскі поп-калектыў ABBA быў створаны ў 1972 годзе. Шырокую вядомасць атрымаў ў 1974-м, калі песня "Waterloo" заняла першае месца на конкурсе "Еўрабачанне". За сваю кар'еру калектыў запісаў восем студыйных альбомаў. Хоць музыкі ніколі афіцыйна не паведамлялі пра спыненне дзейнасці, лічыцца, што гурта не існуе з 1983 года, калі яго ўдзельнікі пачалі займацца сольнымі кар'ерамі.

Інфармацыі пра тое, якім будзе сумесны праект Фельтскаг і Лінстад, і калі менавіта яны пачнуць працаваць разам, пакуль няма.

Фота: musicmaven.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі