Знойдзены мёртвым ударнік легендарнага гурта AВВА

У Іспаніі трагічна загінуў ударнік легендарнага шведскага гурта AВВА Ола Брункерт. Скрываўленае цела 62-гадовага музыкі было знойдзена ля дзвярэй яго хаты на лецішчы Бэтлем, што на востраве Маёрка.

Пра гэта паведаміла ў панядзелак Нацыянальнае радыё краіны. Паліцыя мяркуе, што Брункерт, хутчэй за ўсё, загінуў выпадкова, атрымаўшы смяротнае раненне ад шкляных дзвярэй хаты, якія зваліліся на гаспадара і разбіліся. Аднак не выключаюцца і іншыя версіі трагедыі.

Квартэт ABBA заваяваў вялізную папулярнасць ва ўсім свеце ў 70-х гадах мінулага стагоддзя. Пасля перамогі гурта на конкурсе Еўрабачанне ў 1974 годзе было прададзена 350 мільёнаў іх кружэлак - уключаючы тыя, якія вышлі пасля распаду ў 1983 годзе.

У 2009 годзе ў Стакгольме адчыніцца музей, прысвечаны камандзе ABBA. Квіткі ў музей можна набыць ужо цяпер.

Фота: www.abbaontv.com