Знойдзены арыгінал песні Джагера і Ленана

На днях быў знйдзены арыгінал песні "Too Many Cooks (Spoil The Soup)", якую Мік Джагер напісаў сумесна з Джонам Ленанам. Паводле InterMedia, Мік быў упэўнены, што гэты трэк згублены назаўжды, але былая сяброўка легендарнага "бітла" прызналася, што ёй пашансавала яе захаваць.

Нагадаю, што вакаліст брытанскага гурта Rolling Stones не так даўно наракаў на тое, што ў яго не атрымаецца ўключыць кампазіцыю, прадзюсарам якой у сярэдзіне 70-х выступіў Ленан, у яго сольны альбом, бо не захавалася прыстойнай копіі гэтай песні.

Паводле словаў Джагера, ён "спрабаваў адшукаць арыгінал і перарыў усё, што толькі можна, але так і не здолеў яго знайсці. І калі ўжо надзея была згублена, раптоўна знайшлася памагатая. Мэй Пэнг, якая была дзяўчынай Джона ў то час, прынесла гэты запіс у добрай якасці".

Фота — www.bobgruen.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі