Зміцер Вайцюшкевіч адзначыць адразу 2 юбілеі

2 снежня ў клубе «Фартуна» а 19-й гадзіне Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra прадставіць гледачам новую праграму «Лірыка», якая складаецца з песняў на вершы Генадзя Бураўкіна.
Як распавёў спявак, новы альбом ён прысвяціў адразу двум юбілеям: па-першае, гэта яго 10-я кружэлка, а па-другое, сёлета 15 гадоў сцэнічнай дзейнасці Змітра. Ён дадаў, што “гучанне новага альбому на 70% рокавае”. Ён і сам здзівіўся, “як так атрымалася!”, бо для яго творчасці “гэта нават рэвалюцыйна”. Маўляў, “здрадзіў сабе і прыхільніцам і ўдарыўся ў рок!”.

Дадам, што на канцэртнай прэзентацыі Зміцер Вайцюшкевіч прадставіць новыя песні разам з паэтам Генадзем Бураўкіным. Нагадаю, што менавіта ён напісаў словы да «Калыханкі» на БТ, яго пяру належаць тэксты сапраўдных гітоў «Завіруха» (у выкананні Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаускай) і «Зачараваная мая» Валерыя Дайнэкі.

У альбом увайшлі 13 трэкаў. Новыя кампазіцыі Змітра зноў-такі пра жыццё і каханне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі