Жыткавічы: КГБ прапанаваў фінансаваць апазіцыю
У Жыткавічах 28 сакавіка мясцовыя міліцыянты затрымалі актывіста моладзевай арганізацыі “Грамадзянскі форум”Аляксандра Бандзюка. Яшчэ 20 лютага Бандзюку патэлефанавалі з райваенкамата і запрасілі на сустрэчу. Ваенныя паведамілі, што ім трэба ўдакладніць зьвесткі пра маладога чалавека наконт прызыву.
Аднак пасьля Аляксандар Бандзюк расказаў журналістам, што ў ваенкамаце яго чакаў невядомы, які сказаў, што ён прадстаўляе КДБ. Невядомы паведаміў, што ў Жыткавічах арганізацыя “Грамадзянскі форум” маларазвітая, ёй патрэбна падтрымка, асабліва легальная, і КДБ можа нам дапамагчы - камп’ютэрам і грашыма.
Асабіста Аляксандру гэты чалавек прапанаваў аднаўленьне ў Гомельскім унівэрсытэце, з якога ён быў выключаны у 2006 годзе. Аляксандар Бандзюк катэгарычна адмаўляецца ад якога-небудзь супрацоўніцтва з КДБ.
"Свабода"