Жыхары Запарожжа ўчора з'елі свой горад

Жыхары ўкраінскага горада Запарожжа ўчора адзначылі Дзень яго нараджэння. Традыцыйна свята пачалося з Пакроўскага кірмаша.  "Цвіком" праграмы святкавання стаў 250-кілаграмовы торт, які мясцовыя кандытары вырабілі ў выглядзе цэнтральнага гарадскога праспекту. Як паведамляе "Интерфакс", запарожцы доўга стаялі ў чарзе, каб "з'есці" свой горад. Першым яны паспрабавалі гарвыканкам, пасля тралейбус, у моладзі карысталіся папулярнасцю кавалачкі стадыёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі