Жыхары Паставаў вырашаюць, які будзе гімн іх горада

Гімн для свайго горада выбіраюць жыхары Паставаў. Такі падарунак райцэнтру запланавана зрабіць у гонар яго 600-годдзя.  На абмеркаванне прапанавана некалькі варыянтаў гімну. Словы для аднаго з іх напісаў паэт Аркадзь Нафрановіч з вёскі Камаі, да другога - пенсіянерка Рэгіна Ластоўская, да трэцяга - сямейная пара выкладчыкаў Каранеўскіх.

Да верша Нафрановіча, дарэчы, напісаныя тры варыянты мелодыі, таму ўсяго варыянтаў гімну атрымалася пяць. Усе яны штодня гучаць па мясцовым радыё, а на прадпрыемствах распаўсюджаны запісы ўсіх пяці гімнаў у выкананні мясцовых хароў інтэлігенцыі і ветэранаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі