Жыхар Віцебска спрабаваў здаць сувенірныя 100 долараў

Не дагуляўшы вяселле сябра, трапіў у міліцыю жыхар Віцебска. Ён папаўся на тым, што прынёс у абменнік... білет банка прыколаў. Справа ў тым, што жаніх, каб пакрасавацца на ўласным вяселлі, набыў ахапак сувенірных “долараў” і падчас выкупу нявесты раскідваў іх ва ўсе бакі.
 Пасля сяброўкі нявесты сабралі “выкуп” і паклалі на паліцу. Раніцай адзін з гасцей скраў “стадоларавую” купюру ды накіраваўся з ёй проста ў абменны пункт. На надпіс “білет банка прыколаў” ён не звярнуў увагі.

Дарэчы, гэта не адзіны выпадак, калі жыхары горада спрабуюць выдаць сувенірныя банкноты за сапраўдныя. Толькі супрацоўнікі транспартнай міліцыі з пачатку года зарэгістравалі дзесяць такіх фактаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі