Жыхар Гродзеншчыны спаліў сябе
Трагедыя адбылася ўдзень 23 траўняя ў Бераставіцкім раёне Гродзеншчыны.
Як паведамляе сайт charter97.org, 50-гадовы жыхар вёсці Ёдзічы Бераставіцкага раёна на аўтобусным прыпынку абліў сябе бензінам і падпаліў.
Пацярпелага даставілі ў рэанімацыю раённай лякарні, дзе ён памёр на працягу сутак.
Паведамляецца, што дома мужчына, які злоўжываў спіртнымі напоямі, пакінуў развітальную запіску.
Ілюстрацыйнае фота — vz.ua