Журы Канскага кінафэсту ўзначаліць Ізабэль Юпэр

Журы 62-га Канскага кінафэсту ўзначаліць французская актрыса Ізабэль Юпэр, перадае агенцтва France Presse. Каментуючы сваё прызначэнне, Юпэр адзначыла, што адчувае гонар за даверанае ёй права ўзначальваць журы фэсту ў Канах. Згодна з яе прызнаннем, такое ганаровае прызначэнне толькі ўмацуе яе любоў да кінафэсту, вышэйшай узнагароды якога, нагадаем, Юпэр ганаравалася двойчы.

Юпэр, адзначае агенцтва, стане толькі чацвёртай жанчынай, якой арганізатары кінафэсту ў Канах даверылі ўзначальваць журы конкурсу. Да яе на чале журы ў розны час знаходзіліся Ліў Ульман, Жана Маро, а таксама Франсуаза Саган.

62-і фэст мінуе ў Канах з 13 па 24 траўня 2009 года.

Фота: www.elbrusoid.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі