Жоўты фосфар павязуць у Польшчу праз Беларусь?

Жоўты фосфар могуць транспартаваць у Польшчу праз Беларусь. Міністэрства траспарта і камунікацый Казахстана заявіла, што такая магчымасць зараз разглядаецца. Адпаведны ліст ужо быў накіраваны на імя міністра транспарта Беларусі. “Інтэрфакс” цытуе словы міністра транспарта і камунікацый Казахстана Серыка Ахметава, паводле якіх, зараз вядуцца перамовы, у тым ліку з удзелам адміністрацый чыгунак двух краінаў “з тым, каб вызначыць транзіт па тэрыторыі Беларусі да завяршэння расследавання дзяржаўнай камісіяй Украіны”.

Нагадаем, 16 ліпеня ў Львоўскай вобласці ў выніку аварыі сышлі з рэек 15 цыстэрнаў з жоўтым фосфарам, якія транспартавалі з Казахстана. Шэсць з іх загарэліся і прадукты гарэння забрудзілі вялікую тэрыторыю, патрапілі ў паветра. Учора цягнік з цыстэрнамі вярнуўся праз Расію на тэрыторыю Казахстана.

Калі ў сярэдзіне ліпеня, на шчасце, фосфарная хмара не дайшла да Беларусі, дык зараз фосфар усё ж можа патрапіць на тэрыторыю нашай краіны. Усё залежыць ад рашэння, якое прымуць беларускія ўлады. Казахскі міністр Ахметаў сцвярджае, што ўсё стане вядома на працягу тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі