Жанчына спрабавала выскачыць з самалёта

Жанчына спрабавала выскачыць з самалёта

Пасажырка самалёта пекінскай авіякампаніі Capital Airlines спрабавала выскачыць з самалёта, які ляцеў з горада Чанша ў Санью. Жанчына хацела адчыніць аварыйны выхад. Такім чынам яна спрабавала скончыць жыццё самагубствам.

Як інфармуе РІА "Новости", калі чальцы экіпажу паспрабавалі спыніць жанчыну, за яе заступіліся двое іншых пасажыраў, пачалася сутычка. Тым не менш, самалёт паспяхова здзейсніў пасадку, ніхто не пацярпеў. Вінаватыя ў здарэнні затрыманыя, праводзіцца расследаванне.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі