Zdob Si Zdub: Спроба нумар два!

Малдаване Zdob Si Zdub плануюць другі раз прадставіць сваю краіну на “Еўрабачанні”. Як паведамляе РІА Днестр, музыкі занялі першае месца на нацыянальным адборачным конкурсе. Песня Zdob Si Zdub “So Lucky” набрала найбольшую колькасць балаў ад журы і гледачоў, якія галасавалі з дапамогай СМС - па 10 балаў.

Пасля перамогі ў нацыянальным адборачным конкурсе вакаліст каманды Раман Ягупаў заявіў карэспандэнту “Камсамольскай праўды”, што такім чынам “Здубы” проста прыкалваюцца, і што для гурта галоўнае – удзел, а не перамога.

Нагадаем, упершыню калектыў прадстаўляў Малдавію на конкурсе ў 2005 годзе. Тады Zdob Si Zdub занялі шостае месца. “Еўрабачанне-2011” пройдзе ў нямецкім Дзюсельдорфе 14 траўня.

Фота: www.svadba-online.tk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі