Зборная Люксембурга прыехала ў Гомель за перамогай

Сёння на гомельскім стадыёне "Цэнтральны" адбудзецца адборачны матч чэмпіянату Еўропы паміж фубольнымі зборнымі Беларусі і Люксембурга. Гульня пачнецца ў 18 гадзінаў.  Для абедзьвюх камандаў гэтая гульня нічога не вырашае ў плане турнірнага становішча - яны даўно згубілі шансы патрапіць на чэмпіянат кантынента. Аднак для кожнай з іх перамога важная для падняцця маральнага духу футбалістаў.

Напярэдадні матча галоўны трэнер зборнай Люксембурга Гі Элерс заявіў, што чакае ад сваіх выхаванцаў толькі перамогі. "Беларуская зборная цяпер знаходзіцца на стадыі станаўлення. І я лічу, гэта дае нам дадатковую перавагу", цытуе словы Элерса сайт Чемпионат.Ру.

Нагадаем, на матчы чакаецца аншлаг. На сённяшні ранак з 12500 білетаў было прададзена больш за 11400. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі