Зборная Галандыі перамагла Аўстралію — 3:2 (відэа)

У першым тайме на працягу 2 хвілін каманды абмяняліся галамі. На гол Робена аўстралійцы адказалі прыгожым ударам Кэхіла.



Едзінак на 54-й хвіліне рэалізуе пенальці, прызначаны за гульню рукой Янмаата. На 58-й ван Персі зраўнівае лік — 2:2, а на 68-й Дэпай, які выйшаў на замену, выводзіць Галандыю наперад — 3:2.



У выніку, Галандыя датэрмінова выйшла ў наступны раўнд, а Аўстралія згубіла шанцы на тое, каб згуляць у 1/8 фінала, паколькі мае ўжо два паражэнні.



Сёння пройдзе матч Іспанія — Чылі. Іспанцы, якія на старце прайгралі Галандыі, будуць змагацца толькі за перамогу.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі