Зборная Беларусі — 61-я ў рэйтынгу ФІФА
Сёння ФІФА апублікавала рэйтынг 207 нацыянальных зборных свету, якія ўваходзяць у яе шэрагі. За месяц, які прайшоў пасля складання папярэдняй класіфікацыі, каманда Беларусі правяла адзін матч, згуляўшы ўнічыю з Турцыяй — 2:2. Рэйтынг нашай каманды знізіўся на 10 балаў (з 541 да 531), але яна
засталася ў табліцы на ранейшым, 61-м, месцы. Узначальвае ж рэестр
Аргентына — 1519 ачкоў.
"Прессбол"
"Прессбол"