Заўтра ў цэнтры Мінску часткова перакрыюць рух транспарту

Рух транспарту ў Мінску будзе часткова перакрыты 3 ліпеня ў сувязі са святочнымі мерапрыемствамі з нагоды адзначэння Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Як паведамляе ДАІ, з 9 да 11 гадзінаў будзе закрыты рух па праспекце Незалежнасці (ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Казлова), а таксама вуліцах Кісялёва (ад вул. Чырвоная да пр. Незалежнасці) і Захарава (ад вул. Першамайская да пр. Незалежнасці).

З 9 да 14 гадзінаў і з 20.00 да 4 гадзінаў раніцы 4 чэрвеня рух будзе перакрыты па вуліцы Леніна, пуцеправодзе цераз вуліцу Няміга і праспекце Пераможцаў (да вул. Арлоўская). У гэты ж час будзе перакрыта вуліца Мельнікайтэ (ад вул. Заслаўская да пр. Пераможцаў), праспект Машэрава (ад вул. Куйбышава да вул. Ціміразева), вуліца Гвардзейская (ад пр. Машэрава да пр. Пераможцаў), вуліца Сапёраў (ад вул. Ціміразева да пр. Пераможцаў) і вуліца Ціміразева (ад пр. Машэрава да вул. Сапёраў).

Дзяржаўтаінспекцыя просіць кіроўцаў выключыць названыя ўчасткі вулічна-дарожнай сеткі са сваіх маршрутаў, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі