Беларускія клубы стартуюць у кваліфікацыі Лігі Еўропы

Гродзенскі "Нёман" у 2-м раўндзе кваліфікацыі будзе прымаць на сваім полі "Хабнарф'ёрдзюрд" з Ісландыі. Матч пачнецца 17 ліпеня а 20-й гадзіне.

Мінскае "Дынама" сустрэнецца з фінскім клубам "МюПа-47". У чацвер дынамаўцы прымуць фінаў на сталічным стадыёне "Трактар", пачатак у 18.30. Матч пакажа тэлеканал "Беларусь 5".

Салігорскі "Шахцёр" 17 ліпеня правядзе гасцявы матч з "Дзеры Сіці" (Ірландыя), ён пачнецца ў 21.45 паводле беларускага часу. Матч у адказ гарнякі згуляюць 24 ліпеня на сваім стадыёне. У гэты ж дзень "Нёман" і мінскае "Дынама" будуць гуляць у гасцях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі