Заморскія тэрыторыі Францыі пачалі выбіраць прэзідэнта

На выбарах прэзідэнта Францыі ў суботу адкрыліся першыя выбарчыя ўчасткі. Магчымасць аддаць свой голас за аднаго з двух кандыдатаў на пост прэзідэнта атрымалі выбаршчыкі групы астравоў Сен-П'ер і Мікелон, размешчанай у Атлантычным акіяне недалёка ад Канады.

На гэтых астравах у выбарчыя спісы занесеныя каля 5 тысяч чалавек. Таксама ў суботу для галасавання адкрываюцца ўчасткі на заморскіх тэрыторыях Францыі, размешчаных у Карыбскім басейне і Паўднёвай Амерыцы.

У самой Францыі галасаванне ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў пачнецца ў нядзелю ў 08:00 па мясцовым часе. Выбарчыя ўчасткі закрыюцца ў 20:00.

Чакаецца, што першыя папярэднія вынікі выбараў стануць вядомыя яшчэ да поўначы. Усяго ў выбарах прэзідэнта Францыі могуць прыняць удзел каля 44 мільёнаў чалавек.

Нагадаем, за пасаду кіраўніка дзяржавы змагаюцца кансерватар Нікаля Сарказі і сацыялістка Сегален Руаяль.

Па дадзеных апошніх сацапытанняў, шанцы Сарказі на перамогу ацэньваюцца больш высока, аднак разрыў паміж кандыдатамі складае ўсяго некалькі адсодкаў.

AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі