Замест Лукашэнкі на ўрачысты саміт “Усходняга Партнёрства” едзе Макей

Замест Лукашэнкі на ўрачысты саміт “Усходняга Партнёрства” едзе Макей

Міністр замежных справаў Уладзімір Макей прадставіць Беларусь на мерапрыемствах з нагоды 10-годдзя “Усходняга Партнёрства”, якія пройдуць у Бруселі 13-14 траўня. Як паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, удзел кіраўніка краіны ў мерапрыемствах  не плануецца.

Пры гэтым прадстаўнік ведамства падкрэсліў, што Беларусь “не проста зацікаўленая ў паўнапраўным удзеле ва “Усходнім Партнёрстве”, але і самым актыўным чынам уцягнутая ў рэалізацыю гэтай ініцыятывы”.

“Мы разглядаем як як неканфрантацыйны і прагматычны інструмент для развіцця дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам”, — заявіў Анатоль Глаз.

Ён таксама адзначае, што “патэнцыял ініцыятывы, асабліва датычна развіцця двухбаковых беларуска-еўрапейскіх адносінаў, яшчэ далёкі ад рэалізацыі”.

“Спадзяемся, што ўжо ў найбліжэйшай будучыні, па меры ажыццяўлення асноўных мэтаў і задач “Усходняга Парнёрства” як на шматбаковым, так і на двухбаковым трэках, будуць сфармаваныя ўмовы, якія дазволяць правесці паўнавартасны візіт кіраўніка дзяржавы ў Брусель”, — сказаў прэс-сакратар МЗС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі