Зак Снайдэр стане рэжысёрам "Супермэна"

Зак Снайдэр быў прызначаны рэжысёрам новага фільма пра Супермэна.  Інфармацыя, аб тым, што кінакампанія Warner Bros. збіраецца адрадзіць франшызу, з'явілася яшчэ ў 2008 годзе. У лютым 2010 года стала вядома, што куратарам праекта прызначаны Крыстафер Нолан.

У якасці кандыдатаў на рэжысёрскае месца Нолан разглядаў Тоні Скота ("Гнеў", "Каманда А"), Мэта Рыўза ("Монстра"), Джонатана Лібесмана ("Бітва за Лос-Анджэлес") і Дункана Джонса ("Месяц 2112"). Паводле неправеранай інфармацыі, яшчэ адным кандыдатам з'яўляўся Дарэн Аранофскі.

"Я з'яўляюся даўнім прыхільнікам Супермэна. Калі выбіраць караля супергероеў, то гэта бясспрэчна ён", - заявіў Снайдэр.

Адзначым, што раней ён ужо працаваў над экранізацыямі коміксаў. У 2007 годзе выйшаў фільм "300 спартанцаў", у 2009 годзе - карціна "Захавальнікі". Абедзве стужкі былі заснаваныя на графічных раманах.

Зараз Зак Снайдэр завяршае працу над фільмам "Забаронены прыём", які выйдзе на экраны вясной 2011 года. Акрамя таго, каля тыдня таму ў пракат быў выпушчаны яго мультфільм пра соў "Легенды начных вартавых".

Фота: comicbookmovie.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі