Задай пытанне АукцЫону!

Алег Гаркуша, 50-гадовы юбіляр з "АукцЫону", завітае на Еўрарадыё 4 лютага, каб адказаць на вашыя пытанні ды распачаць розыгрыш квіткоў на ягоны канцэрт у Мінску.
Ужо зараз ты можаш задаць сваё пытанне Алегу Гаркушы праз наш мэйл [email protected], скайп dj_euroradio, ці аську 362100740.

4 лютага ў 19:10 у жывым эфіры Еўрарадыё Алег Гаркуша адкажа на ўсе вашыя і нашыя пытанні і распачне розыгрыш квіткоў на канцэрт у Мінску (4 сакавіка, "Рэактар").

Як выйграць квіткі?

Алег Гаркуша вядомы сваімі арыгінальнымі глыбокадумнымі, часам ірэальнымі вершамі. Давайце ў знак падзякі за яго творчасць павіншуем паэта ў вершаванай форме!

1. Дашліце да 20:00 18 лютага на [email protected] (у тэме пазначце АукцЫон) рыфмаваныя віншаванні А. Гаркушы з 50-годдзем (максімум 50 словаў).
2. Уключыце жывы эфір Еўрарадыё 18 лютага ў 20:10
3. Даведайцеся, чыё віншаванне перамагло*. Пераможца атрымае ліст з інфармацыяй, як забраць квіткі.
*Самае кранальнае віншаванне абярэ сам Алег Гаркуша ў жывым эфіры Еўрарадыё.

Важныя даты:

4 лютага 19:10 – інтэрв'ю з Алегам Гаркушай
да 20:00 18 лютага – конкурс
18 лютага ў 20:10 – розыгрыш


Пра канцэрт:


Дата: 4 сакавіка
Месца:  клуб “Рэактар”
Кошт квіткоў:  85 000 – 90 000 (танцпол), 150 000 (VIP)
Інфалінія: +375 29 649 08 88,+ 375 29 851 77 06

Больш падрабязна пра канцэрт




Фота:
roskino.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі