За ўваход на "Бульфэст" давядзецца заплаціць бульбай

Тэлевізійны праект "Бульбокс" мае намер пашырыць свой фармат, і з гэтай мэтай запускае серыю жывых канцэртаў пад назвай "Бульфэст". "Бульфэст" пазіцыянуецца як канцэртны, рок-н-рольны "серыял", які будзе праходзіць двойчы на месяц у сталіцы, а часамі і за яе межамі.

Першая "серыя" "Бульфэсту" адбудзецца 8 кастрычніка ў клубе "Рэактар". На сцэну выйдуць мінскія гурты "Касіяпея" і The Toobes" і ўкраінская этна-ска каманда "Перкалаба".

Уваход на канцэрт будзе вольным. Праўда, для таго, каб атрымаць квіток, трэба зарэгістравацца на сайце bulbox.tv. і прынесці з сабой сапраўдную мытую бульбіну. Для чаго ім спатрэбіўся карнеплод, арганізатары не ўдакладняюць.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі